Расоны. Прыгажосць і дэпрэсія. Серыя мастацкіх здымкаў
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Калі ў мяне запытаюцца, як выглядае дэпрэсія, то я адкажу, што яна выглядае як Расоны. Жыхары гэтага мястэчка, напэўна ж, запярэчаць мне, але я пакуль не сустракаў у Беларусі больш дэпрэсіўнага месца, чым Расоны і Расонскі раён.
І пры гэтым я амаль не сустракаў у Беларусі прыгажэйшай прыроды, чым у гэтых краях. Два вялікіх заказнікі - "Чырвоны Бор" і "Сіньша" - гэта тыя месцы, дзе мусіць пабываць кожны з нас. І калі пра Чырвоны Бор мы чуем вельмі часта, то пра "Сіньшу" я і сам не ведаў да гэтай восені. І для мяне гэты глухі куток Беларусі стаў сапраўдным адкрыццём – ён лёгка паспрачаецца па прыгажосці нават з Браслаўскімі азёрамі.
Вось крыху здымкаў адтуль.
...
Подробнее: Расоны. Прыгажосць і дэпрэсія. Серыя мастацкіх здымкаў

Зімовы ранак у Менску падобны на ноч. Чароўную, ціхую ноч. Асабліва, калі нядзеля, і горад прачынаецца позна...
Фота: Віктар Ведзень
Восень надыходзіць непрыкметна – з жоўтымі кветкамі, з сухімі мятлікамі ўздоўж берага Дняпра...
Восень на Дняпры
Восень на Дняпры
Аўтар фота Віталь Хацук
Я ўжо пісаў пра тое, што балота Ельня прыгожае не толькі сваімі глыбокімі азёрамі з чорнай або празрыстай вадой, але і маленькімі азёркамі з безліччу астраўкоў, якія можна сустрэць амаль у любой частцы балота. Такія ўтварэнні называюць азяраўкамі. На іншых балотах Беларусі такіх месцаў практычна немагчыма сустрэць.
Калі для мяне гук верхавога балота - гэта, напэўна, крык журавоў на досвітку, то ля гэтых азёрак на...
Лета хутка мінае. Тым даражэйшы кожны яго чароўны момант. Вось 11 з іх. Здымкі зробленыя ў розны час і ў розных месцах. Адзінае, што іх яднае – гэта ўсё Беларусь.
Балотная драпежніца чакае сваёй ахвяры. Расіца круглалістая.
Расіца круглалістая
Відзы, Браслаўскі раён. Сонца ўжо села, а колеры на захадзе толькі пачалі разгарацца. Здымкі пад невялікім дажджом.
Відзы, Браслаўскі раён
...