Прыпяць ад світанку да світанку
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Рака Прыпяць — гэта сапраўдная крыніца жыцця для беларускага Палесся. Увесну, асабліва пасля снежнай зімы, рака лёгка можа разліцца нават на дзесяць і болей кіламетраў. Але як толькі вада спадзе і рака вернецца ў сваё русла, яе пойма становіцца сапраўдным раем для мноства раслін, птушак і жывёл. Нездарма на сваім шляху рака праходзіць праз дзве вялікія прыродаахоўныя тэрыторыі — Нацыянальны парк «Прыпяцкі» і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Нават адзін дзень, праведзены побач з ракой, пакіне безліч уражанняў і дазволіць адчуць усё хараство палескай прыроды. Таму прапануем перанесціся туды разам з фатографам Віктарам Малышчыцам і пражыць адзін дзень каля Прыпяці – ад світанку да...