Там, дзе жыве Цмок. Чароўныя здымкі возера Гінькава
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Давялося мне летась у траўні пабываць на возеры Гінькава ў Глыбоцкім раёне. На яго беразе ёсць самая вялікая ў Беларусі пячора, у якой нібыта жыве Цмок. Ну як вялікая - туды чалавекі два залезці могуць.
Возера вельмі глыбокае і надзвычай празрыстае. Стаіш на кладцы і бачыш недзе ўнізе дно - глыбіня нарастае ад берага імгненна. Вада халодная, затое туманы там па раніцах - ух!
Хоць здымкі і леташнія, але пройдзе два тыдні - і там будзе ізноў гэтак жа зелена і хораша.
Возера Гінькава
Возера Гінькава. Фота з вышыні
Аўтар Віктар Малышчыц