Касцёл у Будславе: серыя фотаздымкаў у тумане

Раніца тады атрымалася незвычайная. Я прывык, што з першымі промнямі сонца туман над ракой адразу расейваецца за лічаныя хвіліны. А тут ён толькі пачаў узмацняцца, па вёсцы проста паміж хат паплылі аблокі, а сонца пачало хавацца ў туманныя клубы. З дрона было бачна, што на Будслаў насоўваецца гіганцкая туманная коўдра метраў на сто таўшчынёй (як потым я ўбачыў на здымках са спадарожніка, гэтая незвычайная воблачнасць займала гіганцкую прастору прыблізна 100х100 км).

І хоць я не птушка, на экране смартфона было вельмі незвычайна адчуць, што вось тут ужо пахмурна і аблокі поўзаюць па вуліцах, а на метраў сто вышэй - блакітнае неба і пейзаж, нібы з борта самалёта. І пакуль гэтае покрыва насоўвалася на касцёл, удалося зрабіць колькі кадраў.

Budslay 1

Budslay 2

Будслаўскі касцёл

Budslay 3

Budslay 4

Будслаўскі касцёл

Budslay 5

Budslay 6

Будслаўскі касцёлBudslay 7

Budslay 8

Будслаўскі касцёл

Budslay 9

Budslay 10

Будслаўскі касцёл

Budslay 11

Аўтар Віктар Малышчыц,

Фота Віктара Малышчыца

Поиск

Copyright ©2025 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options