Беларускае балота Званец. Дзесяць найпрыгажэйшых фотаздымкаў
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Ад многіх чую, што Беларусь - гэта балота. Так, Беларусь - гэта балоты, і гэта выдатна! Хто не бачыў балот і не хадзіў па іх, наўрад ці ведае, што гэта адны з самых маляўнічых месцаў нашай краіны, гэта скарб не меншы, чым Нарач ці Белавежская пушча
Беларускае балота Званец
У Еўропе балот амаль не засталося. А нізінных балот - практычна нуль, тут з Беларуссю ніхто не можа пасупернічаць. Адно з такіх незвычайных і рэдкіх балот - Званец, якое размешчана на мяжы Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў.
Беларускае балота Званец
Гледзячы на гэтыя бясконцыя астраўкі ў ранішнім тумане, хацелася пайсці бясконца ўглыб гэтага вялізнага жывога арганізму і растварыцца сярод балотных абшараў. Але далёка ісці было цяжка: у канцы жніўня трава месцамі сягала ў мой рост. Ды і машына, што захрасла ў зыбучых пясках, казала, што лепш не па балотах гуляць, а заняцца пошукамі трактара. Таму я глядзеў больш вачыма дрона - ён паспеў нашмат больш за мяне.
Беларускае балота Званец
Беларускае балота Званец
Беларускае балота Званец
Беларускае балота Званец
Дарэчы, Званец - адно з любімых месцаў вяртлявай чаротаўкі, надзвычай галасістай птушачкі, у якой большая частка сусветнай папуляцыі гняздуецца ў Беларусі.
Аўтар Віктар Малышчыц