Аўтарскі праект "БЯСКОНЦА ЧАРОЎНАЯ..." ДАРОГІ
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Уладзімір Цьвірка
Недзе у мілай нашай глубінцы...
-Не! Няма дарогі прыгажейшай за нашу, - настойваў дзед Трафім, кажучы і пра узгоркі, з якіх яна імчыць, і пра лужкі, якія ахінаюць яе муравою ды кветкамі, пра масток, з якога дарога шыбае пад лясныя шаты.
- Па ёй жа нашы дзеткі ў жыцьцё пайшлі, - дадаваў ён, - пойдзем і мы... толькі у другім напрамку.
Не мог пярэчыць я старому, што яго дарога лепшая, чым дзе. Не мог.
Аўтар: Уладзімір Цьвірка