Палярнае ззянне, Млечны Шлях ды малады месяц. Мастацкія фота начнога неба
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Палярнае ззянне, Млечны Шлях, малады месяц ды шмат іншых цудаў. Дзесяць мастацкіх фотаздымкаў начнога неба над Беларуссю.

Палярнае ззянне ў сакавіку. Можна заўважыць шмат светлавых слупоў, што танчаць над зялёным дываном

Палярнае ззянне ў сакавіку. На жаль, не паспеў на пачатак, калі на небе былі бачныя чырвоныя і фіялетавыя слупы, затое зялёны занавес змог здымаць колькі захачу

Палярнае ззянне ў сакавіку. Здымак з большым фокусам

Перанясемся ў поле пад беларускім зорным небам. Зеленаваты колер цалкам рэальны - у тую ноч было досыць яркае атмасфернае свячэнне

Млечны Шлях над Вілейскім вадасховішчам

Узыход маладога месяца над возерам Недрава (Браслаўскія азёры)

Начны туман у Вязынцы. Зоркі ўсё ж праз яго прабіліся

Ружанскі палац пад зорным небам

Млечны Шлях над амаль закінутым касцёлам у Багушэвічах (Бярэзінскі раён)

Зоркі і Венера пасля заходу Сонца над Вілейскім вадасховішчам
Аўтар фота Вiктар Малышчыц
