Астрафота. Зоркі над Беларуссю
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Глядзець на зоркі можна бясконца. Прапануем падборку найпрыгажэйшых здымкаў начнога неба над Беларуссю.
Прыпяць уночы
Зорнае неба над Нёманам. Справа бачны Любчанскі замак
Арка Млечнага Шляху над разлівам Прыпяці
Разліў Прыпяці пад Туравам. Млечны Шлях да світанку ўпрыгожвае краявіды
Вуглавая вежа замка Кішак і Радзівілаў у Любчы (Навагрудскі раён)
Млечны Шлях над разлівам Прыпяці (знята каля Турава). Падчас здымкі бабры так і плюхалі сваімі хвастамі навокал
Траецкі касцёл у вёсцы Засвір Мядзельскага раёна (пачатак 18-га ст.)
Касцёл св. Мікалая (XVII ст.) у в. Свір (Мядзельскі раён). Шкада, што на веснавым небе няма Млечнага Шляху - яго светлая дуга была б тут вельмі дарэчы
Нарэшце дабраўся склеіць панараму, зробленую яшчэ ў сакавіку. Акрамя звыклай аркі Млечнага Шляху і зімовых сузор'яў галоўны персанаж тут - конус задыякальнага святла - свячэнне пылу ў плоскасці зямной арбіты
Зімовыя зоркі над возерам Свір (з боку Мядзельскага раёна)
Аўтар фота Вiктар Малышчыц