«Свята Сонца – 2019». Гарачы рэпартаж з фестывалю
- Информация о материале
- Категория: Репортажи
- Автор: Любоў Новікава, Зміцер Карнейчык, Кацярына Гусева
У гэтым годзе фестываль «Свята Сонца» стаў чацвёртым па ліку і традыцыйна прайшоў у Дудутках.
Чым цікавая гэтая падзея? Тым, што ў межах аднаго свята аб’ядноўваецца адразу некалькі крутых імпрэзаў – гэта і вялікі музычны канцэрт, і фаер-фестываль, і традыцыйныя абрады на Купалле. І сюды ж яшчэ дадайце неверагодна прыгожыя вырабы рамеснікаў. Ды плюс яшчэ смачная ежа. Вось вам і рэцэпт цудоўнага адпачынку на выходных для ўсёй сям’і.
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Музыка
На Open-air канцэрт «Свята Сонца – 2019» былі заяўленыя 24 калектывы. Іх выступы былі запланаваныя ў рэжыме non-stop з 11.00 22 чэрвеня па 18.00 23-га.
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Патрыцыя Свіціна, «Навібэнд», «Ірдарат», «Пава», Кацярына Ваданосава, “Стары Ольса” ды шмат іншых беларускіх музыкаў. З іншаземцаў – расейскі гурт «Тролль гнёт ель» і ўкраінскі «Юры Клоц» (дарэчы, вельмі папулярны калектыў на сваёй радзіме, а ў нас, у Беларусі, ён толькі другі раз грае).
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Кожны чалавек імкнецца да індывідуальнасці. І кожны імкнецца знайсці сваю зграю. Супрацьлеглыя імкненні, але. Дык вось «свая зграя», ну, як на маё адчуванне, сабралася менавіта на «Свяце Сонца». Гэта мы, беларусы. Мы гаворым на адной мове. Беларускай. Мы падпяваем адным і тым жа песням. І, нават, расейскі гурт «Тролль гнёт ель» (з Карэліі) раптам спявае: «З іншага боку зямлі», замест «С другой стороны земли». Пранікліся.
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Хто наспяваўся і натанчыўся – ідзе да рамеснікаў.
Фестываль "Свята Сонца"
Ёсць такія рэчы, якія ўбачыў – і адразу разумееш: маё. Вось. Маю цяпер заколку для валасоў з ядлоўцу. Хаджу і не магу надыхацца водарам ядлоўцу, які ідзе акурат ад мяне. Мой улюбёны пах, дарэчы. Чароўны, крыху гаркаваты – як само Купалле.
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль агню
Гэта, напэўна самая відовішчная частка «Свята Сонца». І самая доўгачаканая. 20 калектываў, якія працуюць у жанры вогненнага шоу, паказалі сваё майстэрства.
Хто запомніўся? Этнастудыя «Кетры». Яны прадставілі «Купальскую легенду» – сапраўдную тэатральную пастаноўку, пра тое, як у Купальскую ноч русалкі захапілі ў палон і забілі (?) парабка, але закаханая ў яго дзяўчына перамагла ўсе злыя сілы і вярнула да жыцця каханка. Праўда, праз тое і сама зрабілася русалкай. Ці, можа, нейкай іншай чароўнай істотай? Ці, можа, была ёю з самага пачатку?..
Фестываль "Свята Сонца"
Спадабаўся выступ Шурачкі Васільковай. Можа быць, не так тэхнікай выканання, як ідэяй пастаноўкі. Яна была пра дзіцячыя страхі, а асноўны мэсідж: заўсёды змагайцеся за тое, што вам дорага. Усё правільна. Змагацца трэба заўжды. Нават, з тым, хто мацней за цябе.
Фестываль "Свята Сонца"
Аляксандр Абрамовіч з праектам «Сапраўдная магія», напэўна, уразіў усіх. Бо кіі з агнём ён не чапаў рукамі (ці проста падавалася, што не чапаў?), а яны вакол яго круціліся і скакалі – як быццам бы самі. Як тут не паверыць у сапраўдную магію?
Фестываль "Свята Сонца"
Далей калектывы пачалі аджыгаць так, што ўсе выступы зліліся ў адзін доўгі-доўгі і вельмі прыгожы спектакль. Нават, не так. Фантастычны спектакль. Неверагодны. Феерычны. У ім знайшлося месца і Цмокам, і казланогім з апошняга раманы Віктара Марціновіча, і анёлам з пылаючымі крыламі.
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Фестываль "Свята Сонца"
Дарэчы, у межах фестывалю агню праходзіў конкурс сярод фаер-калектываў і асобных выступоўцаў. У выніку ўзнагарода «Бронзавы цмок» (прыз глядацкіх сімпатыях) паехала ў Брэст разам з калектывам «Рэй-шоў».
«Срэбнага Цмока» (індывідуальны выступ) атрымаў Аляксандр Абрамовіч за «Сапраўдную магію».
А «Залатога Цмока» (лепшы калектыўны выступ) узяў шоў-праект «Інсэйн» (Гомель).
Вянкі, жывы агонь і шэсце з паходнямі
Самая містычная, загадкавая і прыцягальная частка фестывалю – абрады. Цэлы дзень дзяўчаты рабілі сабе вянкі. Не абы-якія, а па ўсіх правілах і абавязкова з «жывых» зёлак. Каб вянок атрымаўся такі, як трэба, былі арганізаваныя адмысловы майстар-класы.
Як толькі скончылася святочная праграма на галоўнай сцэне фестывалю, усе госці выправіліся да ракі Пціч.
Шэсце атрымалася прыгожае. Людзі ішлі па дарозе з палаючымі паходнямі, музыкі гралі на дудах і барабанах.
На беразе Пцічы спачатку доўга здабывалі агонь – гэткім самым спосабам, як і ў старажытнасці. Церлі дрэва адно аб адно (два вялізныя бервяна, між іншым).
Далей былі карагоды вакол гіганцкага вогнішча. А з яго ў чорнае неба ляцелі іскры.
Затым настала чарга вяночкаў. Іх дзяўчаты пускалі на ваду, і тыя плылі па Пцічы, у якой ужо плёхаліся некалькі хлопцаў – каму варажыць, а каму і купацца.
Але ж, з рэшты, усё атрымалася так, як і павінна быць. Бо, па адной з версіяў, сама назва Купалле і пайшла ад слова «купацца» – бо сонца ў гэты дзень (самы кароткі ў годзе) нібыта купаецца ў вадзе.
А яшчэ менавіта на Купалле раней людзі шукалі сабе пару – усе абрады і былі накіраваныя на тое, каб пазнаёміцца і завязаць адносіны.
Фестываль "Свята Сонца"
Ну вось чым не спосаб знаёмства – злавіць вянок адразу ў вадзе?
Тэкст: Кацярына Гусева
Фота Любоў Новікава, Зміцер Карнейчык