Мірская гара ў Новым Свержні
- Информация о материале
- Категория: Рассказать!
- Автор: Зміцер Савельеў
Цяпер гэта месца трохі схавана сярод забудовы, хаця знаходзіцца зусім побач з трасай Р-54, калі ў Новым Свержні павярнуць з вуліцы Чыгуначнай не налева па вуліцы Мірскόй у кірунку Нясвіжа, а направа ў бок Мірá на старажытны тракт. І літаральна 200 м злева знаходзіцца Мірскáя гара.

Мірская гара
Назву Мірская гара атрымала, бо знаходзілася пры старажытным тракту Менск-Мір. Ля гэтай самай гары вуліца, што ішла ад цэнтра мястэчка ўся была забудавала корчмамі і тут бурліла актыўнае жыццё да таго часу, калі ў другой палове ХІХ ст. не прайшла лінія Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і тракт паступова заняпаў і пайшоў праз Стоўпцы.
Тым ня менш, шмат стагоддзяў Мірская гара была месцам здабычы пяску і гліны, і дзякуючы ёй у канцы XVI ст. у Новым Свержні з’явіліся выдатныя творы рэнесанснай архітэктуры— каталіцкі касцёл і ўніяцкая царква.


Касцёл у вёсцы Новы Свержань

Царква ў вёсцы Новы Свержань да рамонту



Таксама існуе легенда, што гліну з гары бралі для вырабу цэглы на будаўніцтва замка ў Міры, які знаходзіцца ў 18 км. У цяперашні час на частку схілаў гары працягваюць выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах. Аднак для падарожнікаў гара з’яўляецца цудоўным месцам, дзе можна трошкі адпачыць і з вышыні 18-20 м над зямлёй агледзіць панараму Новага Свержня з яго архітэктурнымі помнікамі.

Панарама

Касцёл да рамонту 2018 года
Царква

Помнік на правым беразе Нёмана
Тэкст: Зміцер Савельеў
Фота: Зміцер Савельеў і VEDI.BY
