Перад зiмой. Фота: неба у сунiцах зор, касцёл-крэпасць ды старая сядзiба

Покуль зiма думае, цi надыходзiць ёй, цi не - яшчэ некалькi восеньскiх замалёвак...

Адзінокі човен на асенніх Дрывятах (Браслаў).

1

Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы (Ляхавіцкі раён). Праўда, сам Тадэвуш Рэйтан у гэтым доме ўжо не жыў, ён быў пабудаваны пазней.

У гэтую ноч было проста незвычайнае неба. Як вядома, наша атмасфера часам можа крыху свяціцца сама. Звычайна гэта праяўляецца ў выглядзе слабых зялёных палос. А тут было і чырвонае, і жоўтае, і зялёнае свячэнне - сапраўднае буйства нябесных фарбаў! Шкада, што вокам такое амаль ніколі не бачна.

2

Лясная рэчка Шоша ў Глыбоцкім раёне. Месцы там навокал проста казачныя, а неба па начах - фантастычна цёмнае.

3

Восень у Сынкавічах. Эх, каб яшчэ без гэтага золата на званіцы...

4

5

І ў працяг тэмы Рэйтана і Грушаўкі - родавая капліца-усыпальніца Рэйтанаў. Знаходзіцца не ў комплексе сядзібы, а за вёскай, у лесе. Забыў сваю любімую лямпачку для падсветкі, таму амаль без святла там усё ж-такі спачатку было крыху не па сабе. Але адсутнасць святла была кампенсавана неверагодным падарункам нябесаў - яркім метэорам патоку Персеіды. След ад яго свяціўся на здымках яшчэ хвілін 30.

7

Аўтар: Вiктар Малышчыц

Поиск

Copyright ©2025 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options