Палярнае ззянне на Браслаўскіх азёрах
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Калі ёсць у Беларусі месца, дзе жыве магія і чараўніцтва, дык гэта гарадзішча ў Маскавічах, што на Браслаўскіх азёрах. Некалі тут была крэпасць, якая абараняла рубяжы Полацкага княства і якая пасля знікла сама па сабе. Дагэтуль невядома – ці то абаронцаў знішчылі ворагі, ці то пакасіла хвароба, ці то яны проста пакінулі фарпост. А яшчэ тут знойдзеная адзіная на Беларусі калекцыя рунічных надпісаў – магічных сімвалаў старажытных скандынаваў.
Менавіта на гарадзішчы ў Маскавічах 7 кастрычніка былі зробленыя фотаздымкі неверагоднага палярнага ззяння...
Аўтар: Віктар Малышчыц