Ноч і раніца на балоце Ельня. Пранiкнёны фотарэпартаж
- Информация о материале
- Категория: Художественное фото
- Автор: Віктар Малышчыц
Напэўна, гэта адно з самых таямнічых і чароўных месцаў Беларусі, дзе мне даводзілася бываць уночы.

Злева - Юпітэр, справа – Венера

Усю ноч бушавала невялікае палярнае ззянне. Ад яго на многіх фота фіялетавы фон.

Заход Венеры над Ельняй

Злева свеццяцца Мёры і палярнае ззянне, справа - Наваполацк. І канешне ж, Млечны Шлях!

А вось тут палярнае ззянне злева разгарэлася крыху ярчэй

Усе колеры неба - засветка ад гарадоў, Сонца (якое неглыбока пад гарызонтам), палярнага ззяння, Млечнага Шляху. А зялёная пляма справа - гэта больш яркае свячэнне нашай атмасферы.
Сузор'е Скарпіёна. Праўда, яго форма крыху скажоная Сатурнам (белая яркая зорка зверху). У тую ноч свяцілі тры самых яркіх планеты.
Азёры Ельні - гэта незвычайная прыгажосць! Рэдкія астраўкі з нізкарослымі сосенкамі ствараюць нерэальны пейзаж.







Ноч тая была надзвычай халоднай, нават іней выпаў. Затое
Ноч тая была надзвычай халоднай, нават іней выпаў. Затое туманы ўранку былі такія, якіх я ніколі ў жыцці не бачыў. Шкада, што фота далёка не ўсе перадае.



Самы просты спосаб залезці ў балота - драўляны насціл для турыстаў, які ідзе ўглыб на 2 кіламетры. Хіба што дарога да пачатку насціла каля кіламетра ідзе па забалочаным лесе, дзе давялося месцамі правальвацца ў ваду па калена.



Маленькая белая кропка ўдалечыні злева - чапля. Так усю раніцу і прастаяла на адным месцы).


Аўтар: Віктар Малышчыц
