Вясновае свята ў Дудутках: Масленіца прыходзіла і фффф-юць!..
- Подробности
- Категория: Репортажи
- Автор: Любоў Новікава і Зміцер Карнейчык
Ва ўшанаваным усімі аматарамі традыцыйных беларускіх святаў Музейным комплексе Дудуткі адбыліся праводзіны зімы – «Шляхецкая Масленіца»
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Народна-хрысціянскае свята Масленіца, густа замешанае на паганскіх традыцыях, прыцягвае сваёй вітальнасцю людзей розных узростаў і рэлігійных поглядаў, а таксама і нацыянальнасцяў. Там-сям сярод гасцей было чуваць замежную мову. Дудуткі прымалі гасцей з блізкага і далёкага замежжа.
Госці перад запускамі (пачаткам посту) маглі паласавацца звышсытнымі блінамі і пакаштаваць свежага шашлычку, выпіць гарачай гарбаты з зёлак, прыкупіць сабе хэнд-мейд і проста культурна правесці час – карысна для душы і цела.
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
З танцавальнай пляцоўкі гучалі беларускія песні, грала дуда, госці кружыліся ў карагодзе і танчылі традыцыйныя танцы. Самыя актыўныя ўдзельнічалі ў масленічных гульнях, накшталт перацягвання канату і «мяшэчнага» бою.
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Самыя зухі паказвалі маладзецкую ўдаласць, спрабуючы здабыць падарункі для сваіх паненак. Дзеля гэтага трэба было ўзлезці на высокі і лысы, як голенае калена, масленічны слуп, праявіўшы сапраўдныя цуды спрыту. Цудам спрыту і розным тэхнікам пад’ёму, нават з частковым мужчынскім агаленнем, слуп паддавацца не хацеў. Але ўсё ж такі нарэшце быў адолены, дзякуючы мужчынскаму сяброўству, кемлівасці і зусім трошкі – махлярству (не, ну а што рабіць?).
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Масленіца ў Дудутках
Пасярод вялікай пляцоўкі чакала спальвання прыгожае пудзіла зімы ў стракатай хусцінцы.
Жанчыны з пудзілам-зімой «сэлфіліся», мужчыны імкнуліся патрымаць паганскую бабу за грудзі і, магчыма, загадаць усялякія там таемныя жаданні.
У прызначаны час арганізатары прадэманстравалі навыкі здабычы «жывога» агню шляхам трэння. Хутка запалалі паходні і пад крыкі дзятвы: «Пудзіла, гары, зіма сыходзь!.. Пудзіла, гары, вясна прыходзь!..» – запалілі квяцістую бабу.
Масленіца ў Дудутках
Зіма прыгожа згарала, агорнутая ачышчальным полымем, якое грэла і забавіла трошкі скалеўшых на халодным ветры вясёлых гасцей.
Масленіца ў Дудутках
Зіма адыходзіла, не жадаючы здавацца, пагражала важкім кулаком і круціла сіноптыкам дулі.
Масленіца ў Дудутках
Але госці вырашылі цвёрда: «Не ўжо, памерла, дык памерла!..» – клікалі вясну. І зноў пілі гарачую гарбату, сабраную з духмяных зёлак – магчыма, падобную да той, што сагравала нашых продкаў халоднымі вечарамі ў чаканні надыходу сапраўднай вясны…
Тэкст: Любоў Новікава
Фота: Любоў Новікава і Зміцер Карнейчык