«Камяніца»: наш маленькі Вудсток
- Информация о материале
- Категория: Репортажи
- Автор: Любоў Новікава, Зміцер Карнейчык
На мінулых выходных (1 верасня) адбыўся юбілейны беларускі фольк-фестываль «Камяніца». Ён праходзіў у Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, што пад Менскам. Досыць вялікая тэрыторыя музею адпавядала насычанай праграме фестывалю, якая, здаецца, магла задаволіць нават самага запатрабавальнага госця

Фольк-фестываль «Камяніца». На сцэне гурт «Троіца»


Фольк-фестываль «Камяніца». На сцэне Зміцер Вайцюшкевіч
Што цікава – атмасфера расслабленасці і добразычлівага спакою пачыналася яшчэ на падыходзе да музею, амаль з паркоўкі. І нішто, здаецца, ужо не магло ўжо яе парушыць. Збоку стаяў нікому тут не патрэбны, далікатна засунуты ў хмызнякі, аўтазак, з-за дрэваў час ад часу выглядалі міліцыянты. Але праверка на ўваходзе была ветлівай і хуткай.


Фольк-фестываль «Камяніца»
А паглядзець ім было на што – такіх прыгажуньу вышыванках ды ў вяночках, якія прыехалі на свята і зараз танчылі пад такім яшчэ летнім сонцам, паспрабуй дзе пашукай.


Фольк-фестываль «Камяніца»


Фольк-фестываль «Камяніца»


Фольк-фестываль «Камяніца»


Фольк-фестываль «Камяніца»
Па ўсёй тэрыторыі музею працавалі асобныя пляцоўкі: разумна аддаленая пляцоўка для аматараў піва (дарэчы, я на свяце не заўважыла не толькі п’яных, але і людзей нападпітку), пляцоўка для дзетак, галоўная сцэна, інтэрактыўная сцэна, сцэна ў царкве, майстэрні, кірмаш.


Фольк-фестываль «Камяніца»




Фольк-фестываль «Камяніца»


Фольк-фестываль «Камяніца»


Фольк-фестываль «Камяніца»

Фольк-фестываль «Камяніца»
У межах фестывалю адбылося дэфіле маленькіх прыгажунь у нацыянальных строях.




Фольк-фестываль «Камяніца»


Фольк-фестываль «Камяніца»


Фольк-фестываль «Камяніца»

Фольк-фестываль «Камяніца»
Таксама на «Камяніцы» можна было навучыцца сапраўдным беларускім народным танцам, або падзяліцца майстэрствам з «неафітамі».


Фольк-фестываль «Камяніца»

Фольк-фестываль «Камяніца»

Фольк-фестываль «Камяніца»
На галоўнай сцэне выступалі групы «Стары Ольса», «Trollwald», «Тесто» з Расеі, любімы Лявон Вольскі, этна-трыа «Троіца».

Фольк-фестываль «Камяніца»

Этна-трыа «Троіца» на «Камяніцы - 2018»




Фольк-фестываль «Камяніца»
Разам са Зміцерам Вайцюшкевічам пелі ўголас, з асаблівым замілаваннем.

Фольк-фестываль «Камяніца». На сцэне Зміцер Вайцюшкевіч





Фольк-фестываль «Камяніца». На сцэне Зміцер Вайцюшкевіч

Фольк-фестываль «Камяніца». На сцэне Зміцер Вайцюшкевіч


Фольк-фестываль «Камяніца». На сцэне Зміцер Вайцюшкевіч
Госці фестывалю - украінскі гурт «Joryj Kloc» - не проста збацалі выбуховую праграму, але і заспявалі на беларускай мове! Здавалася, усе навокал злавілі адзіную хвалю, і нават ахоўнікі ля сцэны стрымана падтанцоўвалі разам з усімі. Гэта быў кайф.


«Joryj Kloc» на фестывалі «Камяніца - 2018»


«Joryj Kloc» на фестывалі «Камяніца - 2018»




«Joryj Kloc» на фестывалі «Камяніца - 2018»


«Joryj Kloc» на фестывалі «Камяніца - 2018»

«Joryj Kloc» на фестывалі «Камяніца - 2018»
На Камяніцу я раю прыязджаць усёй сям’ёй - каб не толькі адпачыць целам і душой, але і злавіць запал своеасаблівай моцнай энергетыкі, запал нейкай асобай цеплыні напрыканцы лета. Каб зноў захацець верыць, што ўсё ў нас будзе добра, і лета будзе бясконца доўжыцца ў нашых сэрцах.


Фестываль «Камяніца - 2018»




Фестываль «Камяніца - 2018»


Фестываль «Камяніца - 2018»
Таксама раю прывозіць на «Камяніцу» сваіх сяброў з замежжа – няхай паглядзяць на нас сапраўдных, не азмрочаных шэрымі буднямі, вельмі прыгожых людзей у цікавых нацыянальных строях, ці проста прыгожых – з усмешкамі на тварах, расслабленых, гарманічных. Хай сябры паслухаюць нашых музыкаў і нашыя народныя спевы, паглядзяць на аўтэнтычныя танцы і рамёствы. У такіх святах – часцінка нашай сапраўднай беларускай душы.


Фестываль «Камяніца - 2018»

Фестываль «Камяніца - 2018»


Фестываль «Камяніца - 2018»


Фестываль «Камяніца - 2018»



Фестываль «Камяніца - 2018»
Варта таксама ўзгадаць, што частка прыбытку ад фестывалю пойдзе на падтрыманне Беларускага музею народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы. Вось так мы можам сумяшчаць прыемнае з карысным – адпачываць і разам з тым пазнаваць, перадаваць і захоўваць некаторыя простыя, але важныя рэчы. Усё тое, што тычыцца нашай гісторыі і культуры, нашых нацыянальных традыцыяў. Таму хочацца шчыра падзякаваць арганізатарам свята і ўсім, хто вырашыў адзначыць дзень ведаў у Азярцы – вы цудоўныя. І да сустрэчы на наступнай «Камяніцы»!
Тэкст Любові Новікавай
Фота Любові Новікавай і Зміцера Карнейчыка
