“Дударскі фэст – 2017” у малюнках
- Подробности
- Категория: Репортажи
- Автор: Зміцер Лапцэвіч
«Дударскі фэст – 2017» адбыўся! Гэтым разам, як, зрэшты і заўжды, ён сабраў самых верных прыхільнікаў беларускай дуды (валынкі)
Вось што напісаў у прэс-рэлізе напярэдадні фестывалю адзін з яго пачынальнікаў, лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі:
«Дуда – гэта душа нашага народу. Гэта голас самой нашай зямлі. Гэта шалёны подых усіх піроў і карчомных вечарынаў. Візгат старых танцаў і пранікнёнае гучанне абрадавых спеваў. Голас пахаванняў і развітання з загінулымі сябрамі. За сотні і сотні гадоў.
Наш Дударскі фэст – шчырае вяртанне традыцыі і вар’яцкае містычнае дзеянне, высакародны сакральны абрад і дзікі нястрыманы шаманізм.
Сардэчна запрашаю наведаць гэтае свята, якое адбываецца раз на два гады. Абяцаю і ежу для розуму, і шаленства на танцполе.
Буду ў адрыве з вамі,
Зміцер Сасноўскі»
Трэба сказаць, што так і адбылося. Было і шаленства, і сакральнасць, і містыка. Перад гасцямі фэсту выступілі гурты «PiobROCK», «Lity Taler», «Hardwood», «Стары Ольса», «Pawa, Sakramant», «Trollwald». Яны сыгралі як старыя, даўно вядомыя, так і новыя кампазіцыі.
А ў VEDI.BY гэтым разам незвычайная справаздача з фэсту. Замест фотаздымкаў – малюнкі, зробленыя акурат падчас выступу гуртоў. Ці пазнаеце вы ў гэтых дынамічных партрэтах любімых музыкаў?
Дударскі фэст - 2017
Дударскі фэст - 2017
Дударскі фэст - 2017
Дударскі фэст - 2017
Дударскі фэст - 2017
Дударскі фэст - 2017
Дударскі фэст - 2017
Аўтар малюнкаў Зміцер Лапцэвіч