Фестываль «Гальшанскі замак» пройдзе ў аграгарадку Гальшаны
- Информация о материале
- Категория: Афиша
- Автор: Аргкамітэт фестывалю «Гальшанскі замак»
Фестываль сярэднявечнай культуры "Гальшанскі замак" адбудзецца ля сцен былога замка Сапегаў у Гальшанах 26 мая 2018 года.

У праграме:
• рыцарскія і конныя турніры, спаборніцтвы лучнікаў;
• майстар-клас па сярэднявечных танцах (тэатр гістарычнага танца «SOLEIL» і дуэт «ДЗІВАБОР» г. Мінск);
• паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «ШОТЛАНДСКАЯ ПЕХОТА» і групы сабельнага фехтавання «REBELIA»;
• тэатралізаванае коннае шоў «Бітва на сініх водах» (конна-гістарычны клуб «ЗАЛАТАЯ ШПОРА» і ваенна-гістарычны клуб «СЕКЕРЖ» г. Мінск);
• спектакль «Danza Macabra ці Гісторыя пра тое, як аднойчы Смерць вырашыла ўзяць адпачынак» вулічнага тэатра «ВІР» (г.Мінск);
• майстар-клас па хадзьбе на хадулях (вулічны тэатр «ВІР» г. Мінск).
Таксама, для гасцей фестывалю будзе арганізавана праца горада майстроў, а для дзяцей будуць працаваць атракцыёны.
У фестывалі прымуць удзел беларускія гурты «IRDORATH»,«PAWA», «VURAJ».
Заключнай часкай фестывалю стане вогненнае шоў вулічнага тэатра «ВІР» (г. Мінск) і феерверк.
Месца правядзення: Гальшанскі замак, аграгарадок Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці
Пачатак: 26 мая 2018 года а 12:00.
