FOLK&FIRE: III міжнародны Купальскі фестываль СВЯТА СОНЦА адбудзецца 16-17 чэрвеня 2018 года

Трэці міжнародны фолк фестываль «Свята Сонца» ў 2018 годзе традыцыйна будзе прысвечаны святу КУПАЛЛЕ! 

Sviata Sonca

Фармат фестывалю аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у рамках агульнай канцэпцыі:

FireShow-фестываль, Open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках, будуць працаваць этна пляцоўкі, рынак майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі, на працягу ўсяго фестывалю будуць праходзіць абрадавыя і забаўляльныя блокі. 

Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца ўзнаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. Аднак, на фестывалі ў 2018 годзе, асаблівая ўвага будзе ўдзелена таксама і традыцыям, звязаным са святкаваннем дня летняга сонцастаяння і ў другіх народаў: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі. Таксама, як і летась, вялікая ўвага будзе ўдзелена аднаму з галоўных сімвалаў свята – АГНЮ. 

Пасля завяршэння асноўнай праграмы а 1.30 фестываль перамесціцца  на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запалаюць самыя вялікія ў Беларусі купальскія вогнішчы, плынь ракі панясе купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старажытня музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скочыць праз ачышчальны купальсі агонь. 

Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе фестывальныя блокі – старажытнае свята Купалле, прыўрочанае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворныя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. 

Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак open-air фестывалю «Свята Сонца 2017»

  • ФЕСТЫВАЛЬ АГНЮ – адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фэсту «Свята Сонца 2018». У час якога сваё майстэрства прадэманструюць больш за 20 каманд, якія выступаюць у жанры «вогненнае шоу». 
  • Канцэртная пляцоўка, OPEN AIR канцэрт. Выступленне каманд folk/folk-rock/pagan і сумежных кірункаў.
  • Горад майстроў – рамесніцкія майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, апрацоўкі каменя, збройная майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная, манетны двор і г.д.
  • Купальскі кірмаш: вырабы традыцыйных рамесніцкіх майстэрняў: каваныя вырабы і сярэдневяковыя ўпрыгожванні, посуд і ганчарныя вырабы, льняныя вырабы, традыцыйнае адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д.
  • Этна-пляцоўка: узнаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, гадання, варажба, пляценне і пусканне вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
  • Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы. 
  • Паласа перашкод у рамках купальскага квэсту «Папараць Кветка». 
  • «Вясковая пляцоўка» – выступленне танцавальных и музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перфомансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах і г.д. 
  • Інтэрактыўныя пляцоўкі – больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэдневяковыя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймінг», настольныя гульні, скаладром, «archery battle», вяровачны гарадок і іншыя.
  • Для ўдзельнікаў «Фестывалю агню» пройдуць майстар-класы, навучальныя семінары. 

У межах фестывалю агню выступяць больш за 20 калектываў, якія працуюць у жанры «вогненнае шоу»! 

У праграме: 

  • Шоу лепшых вогненных тэатраў
  • Выступленне сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу
  • Выступленні каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў
  • Вогненныя і светлавыя эфекты, піратэхніка і неонавае шоу

OPEN-AIR Канцэрт фестывалю «СВЯТА СОНЦА». Асноўныя ўдзельнікі канцэртнай праграмы ў 2018: 

VOLSKI 
IRDORATH 
PAWA 
FRAM 
ReL1kt 
ТРОЛЛЬ ГНЁТ ЕЛЬ 
ЯВАРЫНА 
КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА i Fantasy Orchestra 

Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рейсы па маршруце Мінск-Дудуткі-Мінск і бясплатны трансфер па маршруце  Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.

Пасля заканчэння канцэртнай часткі адбудзецца факельнае шэсце на бераг р. Пціч, дзе будуць запалены купальскія вогнішчы. 

Поиск

Copyright ©2026 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options