"Вада, хмель і солад". Гурт "Стары Ольса" прэзентуе новы альбом

19 лістапада ў Палацы прафсаюзаў у Менску адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта «Стары Ольса»

Stary Olsa afisha

«Вада, хмель і солад» – не проста новы альбом, гэта грунтоўная праца цягам апошніх некалькіх год. Воляй лёсу, розных сустрэчаў і знаходак збіраўся матэрыял для гэтага альбома, апрацоўваўся і выкрышталізоўваўся падчас канцэртаў. І ўрэшце запісаны ў студыі.
Застолле – гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО! Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою – піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты.
«Вада, хмель і солад» – спроба аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.
ДАВЕДКІ: (44) 5517706, (29) 8517706

Поиск

Copyright ©2026 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options