Юр'я ў аграсядзібе "Залатая шпора"

Запрашаем усіх на святкаванне Юр'я 6 траўня! Выганім коней на першую траву, паводзім карагоды, паскачам і павесялімся!

Адмыслова для свята гаспадыня аграсядзібы "Залатая шпора" рыхтуе смачныя блінкі і зёлкавую гарбату, а ветлівыя інструктары сядлаюць коней для аматараў пакатацца вершкі.

jurja 2017

Гэты этна-пікнік - для тых, хто любіць:
падыхаць свежым паветрамі палюбавацца на абуджэнне прыроды
пакачацца ў сене і зладзіць фотасэсію на аўтэнтычным возе
паслухаць і паспяваць традыцыйныя юраўскія спевы!

А таксама усіх чакае абрадавая юраўская яешня і тэматычная батлейка ад фальклорнага гурта "Горынь"!

Уваход вольны!
Пачатак а 12.00.
Аграсядзіба "Залатая шпора", в. Міжрэчча (Валожынскі раён).

Поиск

Copyright ©2026 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options