Cвяткаванне Юр’я
- Информация о материале
- Категория: Афиша
- Автор: VEDI.BY
РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і конна-гістарычны клуб “Залатая шпора” запрашаюць вас прыняць удзел у святкаванні Юр’я 7 траўня 2016 года.

У праграме свята:
- абрад выгану коней на першую траву;
- юраўскія карагоды і спевы ад гуртоў СЭТ;
- рытуальная яешня;
- батлейка на сюжэт міфа пра Юр’я “Казка про діда і его дочку” ад гурта “Горынь”;
- танцы;
- традыцыйная кухня;
- катанне на конях (за дадатковую аплату).
Свята адбудзецца на тэрыторыі аграсядзібы “Залатая шпора” (в. Міжрэчча Валожынскага раёна, 3 км ад Ракава) з 12.00 да 18.00.
Даезд:
- рэйсавы аўтобус Мінск АВ Цэнтральны-Петрылавічы 10.45 (выходзіць на прыпынку “Міжрэчча” 11.39)
маршруткі на Івянец (расклад удакладняецца);
- уласным транспартам (30 км ад кальцавой, за Ракавам павярнуць на Івянец, праехаць 3 км, у канцы вёскі направа).
Уваход вольны!
