Гурт «Стары Ольса» прадставiць ў Менску «Гераічны эпас Вялікага Княства»
- Информация о материале
- Категория: Афиша
- Автор: VEDI.BY
Ужо заўтра, 15 лістапада, у Менску адбудзецца вялікі восеньскі канцэрт гурта «Стары Ольса».
Музыкі выканаюць праграму «Гераічны эпас Вялікага Княства», у якую ўвойдуць як старыя, добра вядомыя кампазіцыі з рэпертуару гурта, так і новыя.
Гэта будуць духоўныя, ваенныя, застольныя песні, а таксама танцы ВКЛ, гімны і балады.

Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» існуе з 1999 года. За гэты час было запісана 11 альбомаў. У рэпертуары музыкаў – беларускія народныя танцы, прыдворная музыка («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак»), ваярскія песні, беларускія народныя балады, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі сярэднявечча і Рэнесансу.
Канцэрт адбудзецца ў ДК МАЗ (пр. Партызанскі, 117А), у 19.00.
Iнфалiнiя: +375 29 649 08 88
Каса ДК МАЗ: +375 17 2428204
