Фестываль «КАРЧМА – 2015»

12 верасня адбудзецца другі дабрачынны фестываль "Карчма". Ён ладзіцца дзеля захавання і падтрымання належнага стану гістарычнай карчмы XVII – XVIII стст. у в. Гіравічы бліз Ракава. Будынак зазнаў на сваім веку безліч незвычайных падзеяў, сярод якіх – побыт ад’ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандарамі пісьменніка і тэрарыста Барыса Савінкава. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова і карчма працягвае руйнавацца.
3
Галоўныя фестывальныя дзеянні будуць сканцэнтраваныя на УПАРАДКАВАННІ ТЭРЫТОРЫІ. Канцэртная праграма пачнецца а 18:00 з удзелам гуртоў “Стары Ольса”, “Літы Талер”, “Ceiliсh Сeol”, фальклорнага ансамблю “Гасцінец” з Ракава, танцавальнай падтрымкай ад гурта “Фламея” і інш. Спецыяльны госць – Анатоль Кашапараў (ансамбль “Песняры”). На фестывалі будзе арганізаваная намётавая пляцоўка, прадстаўленая рэтра-тэхніка, палявая кухня.

Фэст не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, і ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу добраахвотнікаў! Арганізатары Зміцер Сасноўскі і Анатоль Ганец.

Да ўдзелу запрашаюцца:

- ВАЛАНЦЁРЫ ў працы па карчме і падрыхтоўцы сцэны
- кухары і дапаможныя у працы па кухні
- артысты і музыкі (удзел у канцэрце)
- ахова
- спецыялісты па рэкламе ў сацсетках

ШАНУЮЦЦА ЎСЕ АДДАНЫЯ НЕЗАЛЕЖНА АД ПЕРАКАНАННЯЎ І МОВЫ!

Уваход вольны!
 
4
 
Як даехаць да фестывалю:
GPS каардынаты: 54°02'60'' Паўночнай шыраты, 27°04'00'' Усходняй даўгаты.
Расклад маршрутак у накірунку "Мінск-Гіравічы", якія давязуць вас да самай карчмы!Адпраўленне ад ст.м. Пушкінская, крама "Богатырь":
6:55
9:00
14:20
18:40
назад у Менск 19:40

Поиск

Copyright ©2026 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options