Пра Вішнявец

Стары тракт з Нясвіжа да Новага Свержня на паўдарозе праходзіць праз вёску Вішнявец, якая некалі была мястэчкам Гавезна.

i 1

У сваім творы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” Уладзіслаў Сыракомля ў 1853 годзе пісаў: “…сярод урадлівых раўнінных палёў ляжыць мястэчка Гавезна з прыгожай мураванай царквою, з прасторнай драўлянай карчмой, з панскім маёнткам непадалёку і з некалькімі падуладнымі яму вёскамі. Гэта адна са старэйшых тут асад. У 1588 годзе Мікалай Крыштоф Радзівіл набыў яе ў слуцкага князя Яна Алелькавіча, а ў 1590-м – перадаў з усімі сваімі навакольнымі вёскамі кляштару нясвіжскіх бенедыкцінак, якія тут заснавалі раскошную уніяцкую царкву. Помняцца яе старыя непабеленыя гатычныя муры. Вельмі шкада, што сёння, белячы царкву і аздабляючы яе блішчастымі купаламі, сціраюць і характэрныя асаблівасці далёкага мінулага.”

i 2

i 3

Прайшло больш за 150 год, і час, як быццам бы вецер, развеяў дух нясвіжскіх князёў і манашак, і прынёс туды турыстаў і будучых настаўнікаў, а вось боль ад страты цудоўнага вобраза храма, здаецца, нікуды так і не знік. Можа і ня варта шкадаваць аб страчаным, аб змененым і так і не вернутым, бо нават у такім выглядзе гэтае былое мястэчка ўражвае сваёй сціпласцю і ўтульнасцю, і перлінай-царквой з каплічкамі па кутах плошчы.

 

Поиск

Copyright ©2018 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options