Слонім

Ад старых каталіцкіх могілак на ускрайку горада пры Ружанскім гасцінцы расчыняецца цудоўны краявід на Слонім.

Быццам бы на талерцы самыя смачыя яго кавалкі цягнуцца ўздоўж пасам дамінант асноўных культавых пабудоў Горада: былы фарны касцёл, касцёл бернардынак, сінагога Вялікая, былы касцёл бернардзінцаў. У віхуры часу зніклі замак Сапегаў, ўніяцкая царква, мячэць, іезуіцкі касцёл, касцёл дамініканцаў і яшчэ некалькі касцёлаў. Аднак нават у такім сціслым выглядзе нельга не адчуць шырыню задумы фундатараў, іх моцы і волі ў жаданні стварыць велічны Горад, дзе замак - яго розум, храмы - яго дух, а забудова - яго тканка; дзе ёсць месца кожнаму, хто вызнае пачуццё меры і адказнасці, прызнанне спадкаемнасці і павагі да шматкультурнасці, прагу да самаразвіцця і дасканаласці.
Такім Горад бычны адсюль...

1

2

3

4

5

6

7

8

Поиск

Copyright ©2018 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options