Нёман і Заходняя Бярэзіна. Фота з паветра

На самым паўднёва-заходнім ускрайку Налібоцкай пушчы дзве яе галоўныя артэрыі - Нёман і Заходняя Бярэзіна - зліваюцца ў адно цэлае. І ў месцы іх зліцця на высокім беразе стаіць дуб. Маляўнічасць гэтага досыць глухога месца цяжка перадаць словамі. Ночы там зорныя-зорныя, а раніцы - вельмі ціхія, быццам знаходзішся за 100 кіламетраў ад цывілізацыі.

На камп'ютары вельмі цікава разглядаць карцінкі ў 100% маштабе. Вунь там пачынаюцца бяскрайнія масівы пушчы, там стаіць група ветракоў пад Навагрудкам, а ў накірунку цячэння Нёмана можна нават Ліду ўбачыць, да якой 50 км!

Neman 1

Neman 2

Neman 3

Neman 4

Neman 5

Аўтар Віктар Малышчыц

Поиск

Copyright ©2018 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options