Палярнае ззянне, Млечны Шлях ды малады месяц. Мастацкія фота начнога неба

Палярнае ззянне, Млечны Шлях, малады месяц ды шмат іншых цудаў. Дзесяць мастацкіх фотаздымкаў начнога неба над Беларуссю.

11

Палярнае ззянне ў сакавіку. Можна заўважыць шмат светлавых слупоў, што танчаць над зялёным дываном

12

Палярнае ззянне ў сакавіку. На жаль, не паспеў на пачатак, калі на небе былі бачныя чырвоныя і фіялетавыя слупы, затое зялёны занавес змог здымаць колькі захачу

13
Палярнае ззянне ў сакавіку. Здымак з большым фокусам
14
Перанясемся ў поле пад беларускім зорным небам. Зеленаваты колер цалкам рэальны - у тую ноч было досыць яркае атмасфернае свячэнне
15
Млечны Шлях над Вілейскім вадасховішчам
 
16
Узыход маладога месяца над возерам Недрава (Браслаўскія азёры)
17
Начны туман у Вязынцы. Зоркі ўсё ж праз яго прабіліся
18
Ружанскі палац пад зорным небам
19
Млечны Шлях над амаль закінутым касцёлам у Багушэвічах (Бярэзінскі раён)
20
Зоркі і Венера пасля заходу Сонца над Вілейскім вадасховішчам
 
Аўтар фота Вiктар Малышчыц
 
 
 

Поиск

Copyright ©2018 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options