Зорка Венера ўзышла над зямлёю...

Вось такую карціну можна назіраць зараз на небе кожную раніцу. Яшчэ задоўга да ўзыходу Сонца на ўсходзе можна ўбачыць у адным месцы адразу тры планеты Сонечнай сістэмы. Самая яркая зорка, якая ажно здзіўляе сваім бляскам, — гэта Венера, другая яркая зорка — Юпітэр. А маленькая аранжавая зорачка побач з Юпітэрам — гэта Марс.

Такое відовішча будзе назірацца да канца месяца, толькі планеты будуць мяняць сваё ўзаемнае размяшчэнне: так, напрыклад, 25—26 кастрычніка Юпітэр і Венера зблізяцца на небе на рэкордную адлегласць, дзве яркія зоркі будуць ззяць зусім побач.

2

3

1

4

Дарэчы, конус туманнага святла, які ідзе з-за гарызонта па дыяганалі — гэта зусім не святло ўзыходзячага Сонца. Гэта так званае задыякальнае святло — свячэнне ў плоскасці зямной арбіты пылу, які асвятляецца сонечнымі прамянямі. У Беларусі задыякальнае святло можна ўбачыць далёка ад гарадоў нават простым вокам. Найлепшыя ўмовы для яго назірання бываюць двойчы на год: у лютым-сакавіку па вечарах і ў кастрычніку па раніцах, то бок зараз.

Аўтар: Віктар Малышчыц

Поиск

Copyright ©2024 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options