Расоны. Прыгажосць і дэпрэсія. Серыя мастацкіх здымкаў

Rasony 1Калі ў мяне запытаюцца, як выглядае дэпрэсія, то я адкажу, што яна выглядае як Расоны. Жыхары гэтага мястэчка, напэўна ж, запярэчаць мне, але я пакуль не сустракаў у Беларусі больш дэпрэсіўнага месца, чым Расоны і Расонскі раён.І пры гэтым я амаль не сустракаў у Беларусі прыгажэйшай прыроды, чым у гэтых краях. Два вялікіх заказнікі - "Чырвоны Бор" і "Сіньша" - гэта тыя месцы, дзе мусіць пабываць кожны з нас. І калі пра Чырвоны Бор мы чуем вельмі часта, то пра "Сіньшу" я і сам не ведаў да гэтай восені. І для мяне гэты глухі куток Беларусі стаў сапраўдным адкрыццём – ён лёгка паспрачаецца па прыгажосці нават з Браслаўскімі азёрамі.Вось крыху здымкаў адтуль.Аўтар Віктар МалышчыцІншыя працы аўтара можна ўбачыць тут, а...

Подробнее: Расоны. Прыгажосць і дэпрэсія. Серыя мастацкіх здымкаў

Неверагодная Ельня і яе азяраўкі

Elnua 1Я ўжо пісаў пра тое, што балота Ельня прыгожае не толькі сваімі глыбокімі азёрамі з чорнай або празрыстай вадой, але і маленькімі азёркамі з безліччу астраўкоў, якія можна сустрэць амаль у любой частцы балота. Такія ўтварэнні называюць азяраўкамі. На іншых балотах Беларусі такіх месцаў практычна немагчыма сустрэць.Калі для мяне гук верхавога балота - гэта, напэўна, крык журавоў на досвітку, то ля гэтых азёрак на Ельні неба поўніцца крыкамі чаек, якія аблюбавалі астраўкі для сваіх гнёздаў...

Подробнее: Неверагодная Ельня і яе азяраўкі

11 чароўных момантаў лета. Мастацкія фота

1 1Лета хутка мінае. Тым даражэйшы кожны яго чароўны момант. Вось 11 з іх. Здымкі зробленыя ў розны час і ў розных месцах. Адзінае, што іх яднае – гэта ўсё Беларусь.Балотная драпежніца чакае сваёй ахвяры. Расіца круглалістая.Расіца круглалістаяВідзы, Браслаўскі раён. Сонца ўжо села, а колеры на захадзе толькі пачалі разгарацца. Здымкі пад невялікім дажджом.Відзы, Браслаўскі раёнЯк выглядае самая светлая ноч у Беларусі?Сёння - дзень летняга сонцастаяння (праўда, строга кажучы...

Подробнее: 11 чароўных момантаў лета. Мастацкія фота

Поиск

Copyright ©2018 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options