«Свята Сонца – 2019». Гарачы рэпартаж з фестывалю

У гэтым годзе фестываль «Свята Сонца» стаў чацвёртым па ліку і традыцыйна прайшоў у Дудутках.

Чым цікавая гэтая падзея? Тым, што ў межах аднаго свята аб’ядноўваецца адразу некалькі крутых імпрэзаў – гэта і вялікі музычны канцэрт, і фаер-фестываль, і традыцыйныя абрады на Купалле. І сюды ж яшчэ дадайце неверагодна прыгожыя вырабы рамеснікаў. Ды плюс яшчэ смачная ежа. Вось вам і рэцэпт цудоўнага адпачынку на выходных для ўсёй сям’і.

SVIATA SONCA 2019 64

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 90

SVIATA SONCA 2019 85

Фестываль "Свята Сонца"

Музыка

На Open-air канцэрт «Свята Сонца – 2019» былі заяўленыя 24 калектывы. Іх выступы былі запланаваныя ў рэжыме non-stop з 11.00 22 чэрвеня па 18.00 23-га.

SVIATA SONCA 2019 1

SVIATA SONCA 2019 2

SVIATA SONCA 2019 3

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 4

SVIATA SONCA 2019 5

SVIATA SONCA 2019 6

SVIATA SONCA 2019 7

SVIATA SONCA 2019 14

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 15

Фестываль "Свята Сонца" 

Патрыцыя Свіціна, «Навібэнд», «Ірдарат», «Пава», Кацярына Ваданосава, “Стары Ольса” ды шмат іншых беларускіх музыкаў. З іншаземцаў – расейскі гурт «Тролль гнёт ель» і ўкраінскі «Юры Клоц» (дарэчы, вельмі папулярны калектыў на сваёй радзіме, а ў нас, у Беларусі, ён толькі другі раз грае).

SVIATA SONCA 2019 24

SVIATA SONCA 2019 33

SVIATA SONCA 2019 54

Фестываль "Свята Сонца"SVIATA SONCA 2019 51

SVIATA SONCA 2019 56

SVIATA SONCA 2019 49

SVIATA SONCA 2019 55

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 61

SVIATA SONCA 2019 44

 Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 47

SVIATA SONCA 2019 43

 Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 42

SVIATA SONCA 2019 45

SVIATA SONCA 2019 46

 Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 65

Фестываль "Свята Сонца"

Кожны чалавек імкнецца да індывідуальнасці. І кожны імкнецца знайсці сваю зграю. Супрацьлеглыя імкненні, але. Дык вось «свая зграя», ну, як на маё адчуванне, сабралася менавіта на «Свяце Сонца». Гэта мы, беларусы. Мы гаворым на адной мове. Беларускай. Мы падпяваем адным і тым жа песням. І, нават, расейскі гурт «Тролль гнёт ель» (з Карэліі) раптам спявае: «З іншага боку зямлі», замест «С другой стороны земли». Пранікліся.

SVIATA SONCA 2019 57

SVIATA SONCA 2019 50

SVIATA SONCA 2019 72

SVIATA SONCA 2019 10

SVIATA SONCA 2019 36

SVIATA SONCA 2019 31

SVIATA SONCA 2019 30

SVIATA SONCA 2019 29

 Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 28

SVIATA SONCA 2019 27

SVIATA SONCA 2019 21

 Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 26

SVIATA SONCA 2019 23

SVIATA SONCA 2019 25

SVIATA SONCA 2019 8

SVIATA SONCA 2019 17

SVIATA SONCA 2019 19

SVIATA SONCA 2019 37

SVIATA SONCA 2019 38

SVIATA SONCA 2019 59

SVIATA SONCA 2019 12

SVIATA SONCA 2019 13

Хто наспяваўся і натанчыўся – ідзе да рамеснікаў.

SVIATA SONCA 2019 22

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 41

Ёсць такія рэчы, якія ўбачыў – і адразу разумееш: маё. Вось. Маю цяпер заколку для валасоў з ядлоўцу. Хаджу і не магу надыхацца водарам ядлоўцу, які ідзе акурат ад мяне. Мой улюбёны пах, дарэчы. Чароўны, крыху гаркаваты – як само Купалле.

SVIATA SONCA 2019 16

SVIATA SONCA 2019 20

SVIATA SONCA 2019 52

SVIATA SONCA 2019 53

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 98

SVIATA SONCA 2019 97

SVIATA SONCA 2019 96

SVIATA SONCA 2019 101

SVIATA SONCA 2019 102

SVIATA SONCA 2019 103

SVIATA SONCA 2019 104

SVIATA SONCA 2019 105

SVIATA SONCA 2019 106

Фестываль "Свята Сонца"

Фестываль агню

Гэта, напэўна самая відовішчная частка «Свята Сонца». І самая доўгачаканая. 20 калектываў, якія працуюць у жанры вогненнага шоу, паказалі сваё майстэрства.

Хто запомніўся? Этнастудыя «Кетры». Яны прадставілі «Купальскую легенду» – сапраўдную тэатральную пастаноўку, пра тое, як у Купальскую ноч русалкі захапілі ў палон і забілі (?) парабка, але закаханая ў яго дзяўчына перамагла ўсе злыя сілы і вярнула да жыцця каханка. Праўда, праз тое і сама зрабілася русалкай. Ці, можа, нейкай іншай чароўнай істотай? Ці, можа, была ёю з самага пачатку?..

SVIATA SONCA 2019 71

SVIATA SONCA 2019 70

SVIATA SONCA 2019 35

SVIATA SONCA 2019 69

SVIATA SONCA 2019 34

SVIATA SONCA 2019 68

Фестываль "Свята Сонца"

Спадабаўся выступ Шурачкі Васільковай. Можа быць, не так тэхнікай выканання, як ідэяй пастаноўкі. Яна была пра дзіцячыя страхі, а асноўны мэсідж: заўсёды змагайцеся за тое, што вам дорага. Усё правільна. Змагацца трэба заўжды. Нават, з тым, хто мацней за цябе.

SVIATA SONCA 2019 67

SVIATA SONCA 2019 66

 Фестываль "Свята Сонца"

Аляксандр Абрамовіч з праектам «Сапраўдная магія», напэўна, уразіў усіх. Бо кіі з агнём ён не чапаў рукамі (ці проста падавалася, што не чапаў?), а яны вакол яго круціліся і скакалі – як быццам бы самі. Як тут не паверыць у сапраўдную магію?

SVIATA SONCA 2019 77

SVIATA SONCA 2019 76

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 40

Далей калектывы пачалі аджыгаць так, што ўсе выступы зліліся ў адзін доўгі-доўгі і вельмі прыгожы спектакль. Нават, не так. Фантастычны спектакль. Неверагодны. Феерычны. У ім знайшлося месца і Цмокам, і казланогім з апошняга раманы Віктара Марціновіча, і анёлам з пылаючымі крыламі.

SVIATA SONCA 2019 32

SVIATA SONCA 2019 39

SVIATA SONCA 2019 48

SVIATA SONCA 2019 60

SVIATA SONCA 2019 62

SVIATA SONCA 2019 63

SVIATA SONCA 2019 73

SVIATA SONCA 2019 74

SVIATA SONCA 2019 75

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 79

SVIATA SONCA 2019 80

SVIATA SONCA 2019 81

SVIATA SONCA 2019 82

SVIATA SONCA 2019 83

SVIATA SONCA 2019 84

SVIATA SONCA 2019 86

SVIATA SONCA 2019 87

SVIATA SONCA 2019 88

Фестываль "Свята Сонца"

SVIATA SONCA 2019 89

SVIATA SONCA 2019 91

SVIATA SONCA 2019 92

SVIATA SONCA 2019 93

SVIATA SONCA 2019 94

SVIATA SONCA 2019 99

SVIATA SONCA 2019 95

SVIATA SONCA 2019 100

Фестываль "Свята Сонца"

Дарэчы, у межах фестывалю агню праходзіў конкурс сярод фаер-калектываў і асобных выступоўцаў. У выніку ўзнагарода «Бронзавы цмок» (прыз глядацкіх сімпатыях) паехала ў Брэст разам з калектывам «Рэй-шоў».

«Срэбнага Цмока» (індывідуальны выступ) атрымаў Аляксандр Абрамовіч за «Сапраўдную магію».

А «Залатога Цмока» (лепшы калектыўны выступ) узяў шоў-праект «Інсэйн» (Гомель).

 

Вянкі, жывы агонь і шэсце з паходнямі

Самая містычная, загадкавая і прыцягальная частка фестывалю – абрады. Цэлы дзень дзяўчаты рабілі сабе вянкі. Не абы-якія, а па ўсіх правілах і абавязкова з «жывых» зёлак. Каб вянок атрымаўся такі, як трэба, былі арганізаваныя адмысловы майстар-класы.

Як толькі скончылася святочная праграма на галоўнай сцэне фестывалю, усе госці выправіліся да ракі Пціч.

Шэсце атрымалася прыгожае. Людзі ішлі па дарозе з палаючымі паходнямі, музыкі гралі на дудах і барабанах.

На беразе Пцічы спачатку доўга здабывалі агонь – гэткім самым спосабам, як і ў старажытнасці. Церлі дрэва адно аб адно (два вялізныя бервяна, між іншым).

Далей былі карагоды вакол гіганцкага вогнішча. А з яго ў чорнае неба ляцелі іскры.

Затым настала чарга вяночкаў. Іх дзяўчаты пускалі на ваду, і тыя плылі па Пцічы, у якой ужо плёхаліся некалькі хлопцаў – каму варажыць, а каму і купацца.

Але ж, з рэшты, усё атрымалася так, як і павінна быць. Бо, па адной з версіяў, сама назва Купалле і пайшла ад слова «купацца» – бо сонца ў гэты дзень (самы кароткі ў годзе) нібыта купаецца ў вадзе.

А яшчэ менавіта на Купалле раней людзі шукалі сабе пару – усе абрады і былі накіраваныя на тое, каб пазнаёміцца і завязаць адносіны.

SVIATA SONCA 2019 78

Фестываль "Свята Сонца"

Ну вось чым не спосаб знаёмства – злавіць вянок адразу ў вадзе?

Тэкст: Кацярына Гусева

Фота Любоў Новікава, Зміцер Карнейчык

Поиск

Copyright ©2019 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options