«Калядны фэст – 2016». Рэпартаж

У Менску адбыўся традыцыйны штогадовы фестываль сярэднявечнай і фольк-музыкі «Калядны фэст». У гэтым годзе ў ім узялі ўдзел шэсць гуртоў, якія сыгралі як старыя, так і новыя кампазіцыі.
Што прыемна, гэтым разам усе музыкі настроілі свае інструменты загадзя (гэты працэс пачаў адбывацца яшчэ днём), таму падчас самога фэсту выступы ішлі адзін за другім без перапынкаў – за што вялікі дзякуй і самім артыстам, і арганізатарам.
Што цікавага адбылося на «Калядным фэсце – 2016»? А вось што!

kalyadny St Olsa 6

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

kalyadny Irdorath 3

Выступ гурта «Irdorath» на «Калядным фэсце – 2016»

kalyadny Trollwald 6

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Trollwald»

VuRaj
Адкрыў «Калядны фэст – 2016» выступ гурта «VuRaj».

kalyadny vyraj 1

Выступ гурта «VuRaj» на «Калядным фэсце – 2016»

«VuRaj» быў створаны ў 2009 годзе як музычна-тэатральны праект. Зараз музыкі працуюць у такіх жанрах як казачны фольк, фольк-рок, псіхадэлічны фольк, а таксама этна-дыска.

kalyadny vyraj 2

Выступ гурта «VuRaj» на «Калядным фэсце – 2016»

На «Калядным фэсце» гурт прадставіў тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя зімовым святам.

kalyadny vyraj 3

Выступ гурта «VuRaj» на «Калядным фэсце – 2016»

Irdorath
Другім на сцэну выйшаў гурт «Irdorath».

kalyadny Irdorath 1

Выступ гурта «Irdorath» на «Калядным фэсце – 2016»

І як заўжды зайгралі «ірдараты» так, што зала адразу кінулася ў скокі. І гэта натуральна, бо музыкі «Irdorath» – гэта энергія, увасобленая ў гукі, не інакш. Дастаткова аднойчы ўбачыць іх выступ – і ўсё. І будзеш прыходзіць на кожны канцэрт, каб крышку падсілкавацца пазітывам, лёгкасцю і яшчэ чымсьці такім старажытным, магутным, патаемным, чаму і назвы няма…

kalyadny Irdorath 2

Выступ гурта «Irdorath» на «Калядным фэсце – 2016»

У перапынку між кампазіцыямі музыкі «Irdorath» прызналіся, што запісваюць новую кружэлку. Яна выйдзе неўзабаве.
Некалькі новых песень (дарэчы, на беларускай мове) было прэзентавана падчас «Каляднага фэсту – 2016».

kalyadny Irdorath 4

kalyadny Irdorath 5

Выступ гурта «Irdorath» на «Калядным фэсце – 2016»

kalyadny Irdorath 6

kalyadny Irdorath 7

Выступ гурта «Irdorath» на «Калядным фэсце – 2016»

Стары Ольса
Гурт «Стары Ольса», напэўна, самы стары і самы магутны (інакш і не скажаш) сярод беларускіх гуртоў старажытнай музыкі. Цікава, што музыкі граюць выключна на рэканструяваных сярэднявечных інструментах.

kalyadny St Olsa 1

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

kalyadny St Olsa 2

kalyadny St Olsa 3

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

kalyadny St Olsa 4

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

Да нядаўняга часу і рэпертуар у іх быў выключна сярэднявечны. Але ж у гэтым годзе «Стары Ольса» з’ездзіў на гастролі ў Амерыку з каверамі на сусветна вядомыя кампазіцыі. Такія, напрыклад, як «Californication» («Red Hot Chili Peppers») ці «One» («Metallica»). Пад час гастроляў была запісана і новая кружэлка – як раз з каверамі, – якая атрымала назву «Medieval Classic Rock».

kalyadny St Olsa 5

kalyadny St Olsa 7

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

kalyadny St Olsa 8

kalyadny St Olsa 9

«Калядны фэст – 2016». Зміцер Сасноўскі падчас выступу гурта «Стары Ольса»

Пасля выступу «Старога Ольсы» на «Калядным фэсце – 2016» мне давялося літаральна хапаць за рукаў лідара гурта Зміцера Сасноўскага, каб задаць яму некалькі пытанняў. Хапаць прыйшлося таму, што Зміцер быў вядоўцам фэсту і вельмі спяшаўся – ён мусіў сачыць за часам, каб абвяшчаць гурты, якія выходзяць на сцэну. Таму інтэрвʼю атрымалася імклівым.
- Што ў гэтым разам паказаў гледачам «Стары Ольса», чаго не было ў мінулым годзе?
- У мінулым годзе не было АС\DC. Астатняе, здаецца, было. З новага альбому кавераў мы сыгралі толькі тры кампазіцыі на гэтым выступе: «Ai Vis Lo Lop», «Ob-La-Di» і «Highwey to Hell».
- А што за цікавая гісторыя адбылася з апошняй з пералічаных кампазіцыяй пад час гастроляў па Амерыцы?
- Мы гралі ў штаце Мэрылэнд у лютэранскай царкве і, калі мы прыехалі пазнаёміцца з апаратурай, то пастар гэтай царквы падышоў да нас і сказаў: «Я глядзеў у Інтэрнэце, што вы выконваеце «Highwey to Hell». У мяне вялікая просьба выканаць гэтую песню ў маёй царкве. Мы з Алесем Чумаковым пераглянуліся, і Саша пытаецца: «А вы ведаеце, пра што песня? Вы хочаце яе ў царкве выканаць?» Кажа: «Хачу. А чаму не? Я са сваймі студэнтамі падчас службы спяваю гэтую песню». Саша тады пытаецца: «Дакладна ведаеце пра што яна?» Кажа: «Адну хвілінку». Палез у мабільнік, знайшоў там словы, прачытаў і кажа: «Я не бачу праблемы». Дык там пад гэтую песню, нават бабулі прытанцоўвалі ў царкве. У іх вельмі проста, без комплексаў, без стэрэатыпаў ставяцца да ўсяго. А песня апавядае, дарэчы, пра хлопца, які едзе на п’янку. Ён разумее, што там будзе поўны разгром і развітваецца з маці. І называе гэта ўсё дарогай у пекла.
- Што пажадаеш прыхільнікам гурта «Стары Ольса» на Каляды?
- Пажадаю адзначаць нашыя беларускія святы. Можна адзначаць іх у клубах, каб з узроўню фальклору гэта пераходзіла ўжо ў сучасную масавую культуру.
- А што такое Каляды менавіта для цябе?
- Такое адчуванне, што генетычна ў нас, у беларусах, закладзена ўспрымаць Каляды як вельмі ўрачысты перыяд. Я разумею, што нашыя продкі зусім не дурныя былі, калі лічылі, што ў гэты час свет састаравае. Робіцца старым, і яму патрэбна дайсці да самага максімуму хаатычнасці, каб потым быць пераствораным і пачаць новы цыкл жыцця. І вось гэта ўяўленне, калі пачынаецца новы гадавы цыкл, дахрысціянскае, яно вельмі добра і гарманічна спалучаецца з хрысціянскім светаўспрыманнем – што кожны год Хрыстос у душах вернікаў нараджаецца наноў. І гэтае нараджэнне – як новы год, новая магчымасць жыць яго. Больш дасканала, чым мінулы. Гэта як пачаць новы дзень ці пачаць новае жыццё.

kalyadny St Olsa 10

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

kalyadny St Olsa 11

kalyadny St Olsa 12

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

kalyadny St Olsa 13

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Стары Ольса»

Znich
Гэта, безумоўна, цяжкая артылерыя. Folk Pagan Metal і ўсё, што з гэтым звязана. Музыкі выкарыстоўваюць як сучасныя інструменты, так і аўтэнтычныя, як традыцыйныя праёмы спеву, так і гроўлінг. Карацей, «Znich» не пераблытаеш ні з кім – і гэта дакладна.

kalyadny znich 2

Выступ гурта «Znich» на «Калядным фэсце – 2016»

kalyadny znich 1

kalyadny znich 3

Выступ гурта «Znich» на «Калядным фэсце – 2016»

kalyadny znich 4

kalyadny znich 5

Выступ гурта «Znich» на «Калядным фэсце – 2016»

Алеся Таболіча, вакаліста «Znich», я сустрэла проста твар да твару каля кропкі, дзе прадаваліся кружэлкі. Нельга было не задаць яму некалькі пытанняў. Ну, і вось, што атрымалася.
- Як ты ўспрымаеш Каляды?
- Асабіста для мяне Каляды – гэта свята. Гэта адно з тых святаў, якія можна параўнаць з Купаллем. Каляды – гэта не тое што Раўнадзенства, але Сонцастаянне. Зімовае. Гэта першае. Па-другое, гэта свята традыцыйнае. Не тое, што Новы год мы святкуем, а тое, што святкавалі нашыя продкі – і дзяды, і бацькі. І да Каляд трэба адносяцца з павагай. Па-трэцяе, калі казаць менавіта пра фестываль «Калядны фэст», ён ужо шмат год існуе і заўсёды шмат людзей збірае. І гэта ўжо такая новая традыцыя – што на Каляды людзі праходзяць сюды. Мне падабаецца, што народная традыцыя жыве і працягваецца ў сучаснасці. Адзінае што – хацелася б каб у фэсце бралі ўдзел не толькі беларускія гурты, але і нейкія запрошаныя музыкі – ці то ўкраінскія хэдлайнеры, ці то польскія музыкі. Але фестываль моцны, кайфовы, і хацелася б, каб развіваўся ён і найдалей.
- Што ў гэтым годзе «Znich» падрыхтаваў для слухачоў?
- На гэтым фестывалі мы зрабілі акцэнт на тое што прэзентавалі новыя свае песні. Плюс выпусцім ужо ў 17 годзе два кліпы адразу і альбом. І плануем як раз на яшчэ адным свяце, гэта свята Раўнадзенства вясновага, прэзентаваць сваю новую кружэлку.
- Калядныя пажаданні для прыхільнікаў гурта «Znich» будуць?
- Хацеў бы сказаць вось што: у жыцці бывае ўсё крытычна – і праца, і шмат цяжкасцяў. Але жадаю, каб усё ж духоўны свет беларуса быў на першым месцы, а ўсё астатняе – на апошнім. Праблем тады будзе менш. Вось гэтага хачу ўсім пажадаць.

kalyadny znich 6

Выступ гурта «Znich» на «Калядным фэсце – 2016»

kalyadny znich 7

kalyadny znich 8

kalyadny znich 9

Выступ гурта «Znich» на «Калядным фэсце – 2016»

kalyadny znich 10

Выступ гурта «Znich» на «Калядным фэсце – 2016»

Палац
Гурт «Палац» сваім выступам стварыў менавіта традыцыйную святочную атмасферу беларускай вёскі. І гэта нягледзячы на тое, што самі музыкі разам з традыцыйнымі выкарыстоўваюць сучасныя інструменты.

kalyadny palac 5

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Палац»

kalyadny palac 6

kalyadny palac 4

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Палац»

kalyadny palac 3

kalyadny palac 2

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Палац»

kalyadny palac 1

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Палац»

kalyadny kalada 1

Калядная імпрэза

kalyadny kalada 2

Калядная імпрэза

Trollwald
Гурт «Trollwald» у літаральным сэнсе даў апошні акорд на «Калядным фэсце – 2016». Але плануецца, што ў 2017 годзе менавіта гэты гурт будзе хэдлайнерам фестывалю.

kalyadny Trollwald 4

kalyadny Trollwald 5

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Trollwald»

kalyadny Trollwald 7

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Trollwald»

Цікава, што пад такой назвай – «Trollwald», – калектыў існуе ўсяго толькі год, але сам па сабе гурт не новы – раней ён называўся «Litvintroll».

kalyadny Trollwald 8

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Trollwald»

kalyadny Trollwald 9

kalyadny Trollwald 10

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Trollwald»

kalyadny Trollwald 11

kalyadny Trollwald 12

«Калядны фэст – 2016». Гурт «Trollwald»

kalyadny Trollwald 13

Аўтар тэксту і фота Кацярына Гусева

Рэпартаж з «Каляднага фэсту – 2015» тут

 

Поиск

Copyright ©2019 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options