Новы фольк-фестываль у Менску - «Rajok»! Дзе і калі пройдзе? Чаго ад яго чакаць?

Cяржук Доўгушаў разам с камандай "Tradycyja" вырашылі стварыць свой адметны фольк-фестываль, якi пройдзе 14-15 верасня на пляцоўцы Гістарычнага музея (К.Маркса, 12).

Rajok

-Мы прымалі ўдзел у арганізацыі іншых канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі «Камяніца». Зараз мы хочам зрабіць свой фэст беларускай традыцыйнай музыкі пад назвай «Rajok», каб пазнаёмiць шырокае кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў. - кажа Сяржук.

«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень. Вобраз, які выкарыстоўваецца ў

беларускіх жніўных песнях.

Для таго каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by

Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі

Праграма фестываля

14 верасня

  •         конкурс маладых фальклорных калектываў;
  •         мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»
  •         канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган»; капэля «Колісьнія» і іншыя;
  •         сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня

  •         майстар- класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;
  •         дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;
  •         унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;
  •         выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя;
  •         свята габрэйскіх песень і танцаў "Zingeray";
  •         прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;
  •         вечарына народных танцаў.

Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

VEDI.BY

Поиск

Copyright ©2019 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options