IV міжнародны КУПАЛЬСКІ фестываль «СВЯТА СОНЦА» FOLK&FIRE адбудзецца 22-23 чэрвеня 2019 у Дудутках

Чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль «Свята Сонца» у 2019 годзе традыцыйна пройдзе ў двухдзённым фармаце на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі"

Sviata Sonca 2019 afisha

Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку свята.

Sviata Sonca 2019 1

Sviata Sonca 2019 2

Sviata Sonca 2019 3

Фармат фестываля, як і ў мінулыя гады, будзе аб’ядноўваць некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі:

  • Фестываль агню і піратэхнікі, альбо FireShow-фестываль.
  • Двухдзённы open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках.
  • Этна-пляцоўкі.
  • Рынак майстроў-рамеснікаў (традыцыйныя рамёствы).
  • Пленэр кавалёў.
  • Інтэрактыўныя і спартыўныя пляцоўкі.
  • Абрадавыя і забаўляльныя блокі напрацягу ўсяго фестываля.

Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці.

Пасля завяршэння асноўнай праграмы ў 1:30 удзельнікі і госці фестываля факельным шэсцем пройдуць на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запаляцца вялікія купальскія вогнішчы, струмені ракі панясуць купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старажытная музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скокнуць праз ачышчальны купальскі агонь.

Дарэчы, агонь для купальскіх вогнішчаў будзе "жывым", і любы жадаючы зможа паўдзельнічаць у яго здабычы!

Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі.

Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца 2019».

  • Фестываль піратэхнікі і агню – адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестываля «Свята Сонца 2019». Сваё майстэрства прадэманструюць больш за 20 каманд, якія выступаюць у жанры фаер-шоу.
  • Канцэртная пляцоўка, оpen-air канцэрт. Выступленне калектываў фолк/фолк-рок/пэйган-метал і сумежных напрамкаў (дзве сцэны).
  • Горад майстроў – дзеючыя рамесныя майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменя, зброевая майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор.
  • Купальскi кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д.
  • Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.
  • Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы.
  • Паласа перашкод у межах купальскага квэста «Папараць Кветка».
  • «Вясковая плошча» - выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, пэрформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах.
  • Iнтэрактыўныя пляцоўкі – больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймiнг», настольныя гульні, скаладром, "archery battle ", вяровачны гарадок і іншыя.
  • Для ўдзельнікаў «Фестываля піратэхнікі і агню» пройдуць спецыялізаваныя майстар-класы, навучальныя семінары.

Sviata Sonca 2019 9

Асноўны блок фестываля «Свята Сонца» - FireShow-фестываль.

У межах фестываля выступяць больш за 20 каманд, якія працуюць у жанры вогненнага шоу. У праграме:

  • Шоў лепшых вогненных тэатраў
  • Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу
  • Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў
  • Шоў вогненных і светлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоу

sviata solntsa 28

sviata solntsa 24

Open-air канцерт фестываля «Cвята Сонца».

Канцэртную праграму ў 2019 годзе прадставяць:

Гурт «NAVIBAND» (BY)

Гурт «Тролль Гнет Ель» (Ru)

Гурт «Стары Ольса» (BY)

Гурт «Joryj Kloc» (UA)

Гурт «PAWA» (BY)

Гурт «IRDORATH» (BY)

Гурт «BY CRY» (BY)

Гурт «Fabiant» (BY)

КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА i Fantasy Orchestra (BY)

Гурт «НЯМІГА» (BY)

Гурт «Тарас на Парнасе» (BY)

і іншыя калектывы.

sviata solntsa 38

Намётавы летнік для гасцей фестываля.

З 21 па 23 чэрвеня 2019 на тэрыторыі фестываля будзе дзейнічаць намётавы летнік для гасцей і ўдзельнікаў фестываля. Можна будзе размясціцца ў намётах, прадастаўленых арганізатарамі, ці ўсталяваць ўласны намёт на тэрыторыі летніка.

Намётавы летнік будзе абсталяваны ўсім неабходным: біяпрыбіральні, вада, вываз смецця, пракат мангалаў, дроў і г.д. У непасрэднай блізкасці ад намётавага летніка будзе працаваць фудкорт. У 15 метрах ад намётавага летніка будзе абсталявана паркоўка.

Дастаўка на фестываль.

Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Мінск-Дудуткі-Мінск і бясплатны трансфер па маршруце Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.

Пасля заканчэння канцэртнай часткі адбудзецца факельнае шэсце на бераг р. Пціч, дзе будуць запалены купальскія вогнішчы.

Арганізатары фестываля:

Экстрым Тэатр «Берсерк»,

Аляксандр Рак

Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі»/

Аргкамітэт фестывалю "СВЯТА СОНЦА"

 

Поиск

Copyright ©2024 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options