9- 10 сакавіка музейны комплекс «Дудуткі» запрашае на святкаванне Масленіцы!

Дарагія госці, 9-10 сакавіка мы будзем рады бачыць Вас усіх на нашай Шляхецкай Масленіцы! Прыязджайце да нас зіму праводзіць – вясну сустракаць!

maslenitsa 2019

 

Вас чакае сустрэча з старажытнымі традыцыямі, кожны жадаючы зможа стаць героем «шляхецкіх забаваў», выпрабаваць сваю сілу і спрыт.

Самыя моцныя будуць заваёўваць «вяршыню» - масленічны слуп з падарункамі.

Усё гэта суправаджаецца вясёлымі танцамі і песнямі ад такіх калектываў як Жывіца і Фламея, выступамі Аляксея Шкурпацкага ( FRAM)! 

Пад час свята, кожны з гасцей зможа паўдзельнічаць у здабычы жывога агню. Пасля чаго адбудзецца усімі вядомы абрад спальвання пудзіла Зімы, з карагодамі вакол вогнішча.

Да ўсяго гэтага, для добрага настрою, Вас чакаюць гарачыя блінцы, дранікі, і іншыя стравы нацыянальнай кухні, а таксама алкагольныя напоі на любы густ у бары «Шынок».

А першых гасцей свята чакае падарунак - масленічны блінец бясплатна!

Шчыра запрашаем на Масленіцу ў Дудуткі!

Аргкамітэт свята "Шляхецкая масленіца"

 

 

Поиск

Copyright ©2019 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options