Арганізатары фестывалю «Камяніца» абвясцілі поўны спіс артыстаў, якія выступяць на галоўнай сцэне

Фестываль «Камяніца» адбудзецца 1 верассня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (у 4 кіламетрах ад аўтарынка «Малінаўка»).

kamyanitsa afisha full

Юбілейная, дзясятая па ліку, «Камяніца» збярэ на адной сцэне выканаўцаў, якія ўжо сталі сімваламі беларускай музыкі, прычым не толькі ў фолк-галіне. Гледачоў чакаюць выступы гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», этна-трыа «Троiца», рок-музыкі Лявона Вольскага (у дуэце з Паўлам Аракелянам), а таксама галоўнага беларускага лірыка Змітра Вайцюшкевіча разам з WZ-Orkiestra. Замежнымі гасцямі фестывалю будуць фолк-калектывы Joryj Kloc (Украіна) і «Тесто» (Расія). Гучны фінал забяспечыць каларытны беларускі фолк-метал гурт Trollwald (былы Litvintroll).

kayanitsa 2

– Мы робім усё, каб гэты фестываль стаў найлепшым за дзесяць гадоў па ўсіх параметрах: ад артыстаў да забаў і фудкорта. Каб усім гасцям – і дарослым, і дзецям – было цікава і камфортна. Запланавана некалькі сцэн, шмат розных пляцовак і прыгожых выступаў, – кажа каардынатар фестывалю Алег Пашак.

Квіткі на «Камяніцу» ў папярэднім продажы і ў першую гадзіну фестывалю каштуюць 15 рублёў (да 13:00 1 верасня). Пасля – 20 рублёў. Школьнікам і студэнтам – ільготы.

kayanitsa 1

Фестывальная пляцоўка адчыніцца 1 верасня ў 11:00. Музычная і забаўляльная праграмы стартуюць ў 12:00. Гледачы ў поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да пасуючага абутку) праходзяць бясплатна. Інфалінія: (033) 661-14-32, (017) 209‑41-63.

Аргкамітэт фестывалю "Камяніца"

Поиск

Copyright ©2024 vedi.by - Design by Top 10 Binary Options