
У кожнай нацыі ёсць гістарычныя моманты, якія становяцца эпохастваральнымі. Сёння такі дзень для беларускай культуры. 14 верасня стогадовы юбілей адзначае Купалаўскі тэатр. Роўна стагоддзе таму, 14 верасня 1920 года, спектаклем «Рысь» па аповесці Элізы Ажэшкі ўрачыста адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр, спадкаемцам якога стаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Заўсёды прытрымліваючыся ідэалаў захавання нацыянальнага тэатральнага мастацтва, купалаўцы фарміравалі брэнд беларускага тэатра, годна неслі статус нацыянальнай установы культуры. Дзякуючы людзям, якія калісьці назвалі сябе купалаўцамі, беларуская драматургія і рэжысура, беларускае слова і акцёрскае майстэрства адукоўвалі і пашыралі кругагляд нашага...